Aug 9, 2015

Блог "Беларускія прыказкі" пераехаў!

Шаноўныя чытачы!
У сувязі з тым, што на блог "Беларускія прыказкі" пачалася рэфспам-атака, ён быў вымушаны пераехаць на новы адрас. Спадзяюся, што вы зразумееце гэтыя дзеянні і далей будзеце чытаць блог. Вельмі прашу не заходзіць на стары адрас: ёсць магчымасць нешта прынесці сабе на камп'ютар ці тэлефон. 
Новы адрас: http://belprykaz.blogspot.com/
Вы таксама можаце патрапіць на новы адрас па малюнку, што ўнізе.


Спасылкі на правай бакавой панелі я ўжо выправіла, там таксама можна націскаць.

Aug 2, 2015

Рэбусы "Птушкі"






Адгадкі глядзіце далей

Jul 22, 2015

Загадкі ад Рыгора Барадуліна

Ён. Яна. Яно. Яны

Дом свой
Кожны хоча мець —
Кот, сабака i мядзведзь.
I малому i старому
Хочацца хутчэй дадому,
Бо жывуць там з даўніны
Ён,
Яна,
Яно,
Яны.

Вісіць яна,
На ёй вісяць,
Ніхто не прапануе: сядзь.
Для вопраткі пацешалка,
Яна завецца
(вешалка).

І гарыць іне згарыць,
Можа пець ігаварыць,
Мае пільны
Позірк-вызар,
Ён завецца
(тэлевізар).

Jul 11, 2015

Падказкі-загадкі ад Рыгора Барадуліна

Жывуць і ў лесе,
І ў бары
Звяры,
Яны гаспадары
Імшарынаў, сцяжынаў,
Нораў,
I ў кожнага
Свой спрыт i нораў.
Пра некаторых,
Як загадкі,
І гэтыя
Падказкі-згадкі.

Жыве не ў будцы на двары
Сваяк сабачы,
Аў нары.
Яму ў бары
Свой кожны сук,
Але таіцца звык
(барсук).


Jun 3, 2015

Акразагадкі ад Уладзіміра Мацвеенкі


Вочкі сінія такія...
Адусюль відаць здалёк.
Сонца промні залатыя
І гаючы вецер-зух
Любяць палюляць удвух.
Ён лагодна ім ківае,
Кожны яго добра знае.

Каля ракіты беражкі
Ручэй трымаюць гаваркі.
А па баках на макраце
Пякучая яна расце.
І хоць не горш за іншых кветак
Вясны абуджанай прыкмета,
А дакранешся - апячэ.

Ледзь вясна са двара ,
Едзе, абагнаўшы май,
Тая светлая пара.
А якая? Адгадай!

Водар - чысты і празрысты,
Ясны і вясёлы дзень.
Спевы птушак галасістых
Носіць вецер. Бэз цвіце,
А за ёй і лета йдзе.

Адгадкі глядзіце далей.

May 14, 2015

Вершы-загадкі пра кветкі

Маніць чырванню пладоў 
Шчыльная сцяна кустоў. 
На калючкі не крыўдуй, 
Лепш плады іх пакаштуй. 
Не шукай наўпрост дарог: 
жываплотам вырас ...

Беларускай ружай клічуць. 
Пчолкі кветкі ёй казычуць. 
Як пялёсткі абляцелі - 
Хутка і плады паспелі. 
Толькі есці іх не варта. 
Лепей кінуць у гарбату. 
Мноства розных вітамінаў 
назапасіла ...

Красавала, чырванела 
кветачка на градках. 
Як пялёсткі абляцелі - засталася хатка. 
Патрасеш - яна звініць. 
Хто у хаціне той сядзіць? 
Булкам адмысловы смак 
надае звычайны ...

Краску клічуць пустазеллем: 
рвуць усе, ніхто не сее. 
Пчолкі ў жыта залятаюць, 
неба кропелькі шукаюць. 
Ведае, напэўна, кожны 
Нашы сціплыя ...

У траве ў зялёнай свіце 
Да ўзыходу сонца спіць ён. 
А як сонейка вітае – золатам кашуля ззяе. 
Раптам зробіцца надзьмуты 
У пухнатым белым футры. 
А пад ветрам гайданецца – 
Дык у момант распранецца. 
Што за модны маладзец? 
Ну, вядома ж, ...!

Адгадкі глядзіце далей

May 4, 2015

Загадкi-пытаннi

Чаго на свеце багацей няма? (Зямлі.)
Хто ляціць без крылаў? (Вецер.)
Што без вады плавае? (Воблака.)
Што ў хаце ды не бачна? (Цяпло.)
Ці можа страус назваць сябе птушкай? (Не, бо гаварыць не ўмее.)
Пад які куст заяц садзіцца, калі дождж ідзе? (Пад мокры.)

Mar 20, 2015

Рэбусы "Беларускія назвы месяцаў"





Адгадкі глядзіце далей.
 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver