May 20, 2013

Загадкі пра дрэвы


Стаіць у бары, маршчынкі на кары, галінкі пустыя, лісты разразныя. Хто ён?

Баран стаіць, воўна дрыжыць.

Зялёная, а не луг, белая, а не снег, кучаравая, а без валасоў.

Стаяць стаючкі, а на іх калючкі.

Ехалі яны на белым кані, усе паздымалі шапкі, а ён - не.

Усе паны скінулі кафтаны, адно трое стаяць.

Летам апранаюцца, зімой раздзяваюцца.

У лесе чырвоная плахта вісіць.

Адгадкі глядзіце далей.

May 19, 2013

Транспартныя сродкі (ранейшыя)


Шахцель-пыхцель, чатыры рахтычкі.

Чарыты сястрыцы пайшлі ў брусніцы.

Брат брата даганяе і дагнаць не можа.

Чатыры чатыранкі беглі на палянкі і адна адну не дагоняць.

Ляцелі чычыкі, задраўшы лычыкі.

Два браты бягуць, на неба глядзяць.

Бягуць у лясок, задраўшы насок.


Адгадкі глядзіце далей.

Рыбы


Ва ўсіх дзетак адзенне з манетак.

На тым свеце жыве, на гэтым - мёртвы.

Круць-верць - на патэльні смерць.

Чоран, як воран, у баню папаў - чырвоны стаў.

Ідзе ў лазню чорны, а з лазні чырвоны.

Крылы ёсць, ды не лятае; ног няма, ды не дагоніш.

Зваў мяне цар на абед, на вячэру: "Мая жонка на такоўская, сама не ідзе, дзяцей не вядзе, па зямлі не ходзіць, слядоў не робіць".

Адгадкі глядзіце далей.

Музычныя інструменты


У лесе родзіцца, дамоў прыносіцца - і плача.

Ляжыць - маўчыць, а возьмеш - заплача.

У лесе выразана, гладка выцясана, заліваецца, як называецца?

За лесам палянскім, за полем лясанскім крычыць Кацярына голасам  шатанскім.

Сама доўгая, бок дзіравы, канец закручысты, а пішчыць
.
І поўна, і роўна, канцы іграюць.

Сам пусты, голас густы, дроб выбівае, людзей збірае.
.
Адгадкі глядзіце далей.

Apr 5, 2013

Казка-загадка "Паспрабуй перакрычаць" ад Расціслава Бензярука



Хораша ў лесе! Высокія яліны акружылі палянку з усіх бакоў. На прыгрэтым сонцам пагорку хлопчык знайшоў сямейку лісічак і стаў зразаць грыбкі.
Калі Максімка ўзняў вочы, дзядулі побач не было. Хлопчык кінуўся ў адзін бок, у другі - дзед як скрозь зямлю праваліўся. Максімку раптам стала страшнавата. Ён дрыжачым голасам паклікаў:
- Дзеду!
І ў той жа момант нехта непадалёку азваўся:
- Ду-ду! Ду-ду!
- Ау! - грамчэй крыкнуў хлопчык.
Хтосьці невядомы, быццам гуляючы ў дражнілку, некалькі разоў паўтарыў «ау».
Максімка склаў рупарам далоні і закрычаў:
- Дзеду, ау!
Выразна пачулася:
- Ду-ду, ау!
Ад таго, што ён адзін і што нехта хоча з ім гуляць, хлопчыку зрабілася весела.
- Яшчэ пабачым, хто каго перакрычыць! - сказаў ён.
Не паспелі скончыць гульню, як з-за дрэва выйшаў дзядуля з поўным кошыкам грыбоў.
- Я - тут. Чаго крычыш? Што, страшна?!
- Не, гэта мы гулялі, хто каго перакрычыць.
- А-а! - зразумеў унука дзядуля.

А вы, дзеці, здагадаліся, з кім гуляў Максімка?

Адгадка далей

Mar 6, 2013

Загадкі ад Анатоля Зэкава



Шыльду вешаюць ля брамы,
Што ў двары ён злосны самы.
Да той шыльды ён прывык,
Як-ніяк, а вартаўнік.

***

Калі дзверы адчыняюць,
То яе за нос цягаюць,
Бо іначай – ці павершы? –
Адчыніць не зможаш дзверы.

***

Ціха месціцца ў парозе,
Пазіраючы на дзверы.
А як толькі ў рукі возьмеш –
Аж заскача па кватэры.

Адгадкі глядзіце далей

Mar 2, 2013

Загадка-лагагрыф ад Уладзіміра Мацвеенкі


Feb 28, 2013

Верш-загадка



Крутарогі, надта ўпарты,
Я – хвалы,
Не жартаў варты,
Бо авечак, не праспаўшы,
Я ваджу на пашу, з пашы.
Вёрткі, чуйны, не драпежны,
Горным я бываю, снежным,
А яшчэ я,
Хто не знае,
Птушкай лётаю, спяваю,
І спявак я непадробны –
На бляянне спеў падобны.
А калі ў сталярню ўзяць –
Дошкі я магу стругаць.
Хто такі я,
Гэткі ўвішны?
Кім ні быў бы –
Вам не лішні.
Каб не ўводзіць вас у зман,
Назавуся сам:
Б….
 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver