Маніць чырванню пладоў 
Шчыльная сцяна кустоў. 
На калючкі не крыўдуй, 
Лепш плады іх пакаштуй. 
Не шукай наўпрост дарог: 
жываплотам вырас ...
Беларускай ружай клічуць. 
Пчолкі кветкі ёй казычуць. 
Як пялёсткі абляцелі - 
Хутка і плады паспелі. 
Толькі есці іх не варта. 
Лепей кінуць у гарбату. 
Мноства розных вітамінаў 
назапасіла ...
Красавала, чырванела 
кветачка на градках. 
Як пялёсткі абляцелі - засталася хатка. 
Патрасеш - яна звініць. 
Хто у хаціне той сядзіць? 
Булкам адмысловы смак 
надае звычайны ...
Краску клічуць пустазеллем: 
рвуць усе, ніхто не сее. 
Пчолкі ў жыта залятаюць, 
неба кропелькі шукаюць. 
Ведае, напэўна, кожны 
Нашы сціплыя ...
У траве ў зялёнай свіце 
Да ўзыходу сонца спіць ён. 
А як сонейка вітае – золатам кашуля ззяе. 
Раптам зробіцца надзьмуты 
У пухнатым белым футры. 
А пад ветрам гайданецца – 
Дык у момант распранецца. 
Што за модны маладзец? 
Ну, вядома ж, ...!
Адгадкі глядзіце далей
1. Глог. 2. Шыпшына. 3. Мак. 4. Валошкі. 5. Дзьмухавец
 
 
 
2 коммент.:
Елена, спасибо. воспользуюсь вашим материалом на уроках белорусского языка
Уважаемая Елена Геннадьевна, я очень часто использую в своей работе опубликованные вами загадки, ребусы и т. д. Спасибо большое.
Post a Comment