Бычок крутарогі
Ідзе без дарогі.
У лесе не трэсне,
На плёсе не ўсплесне.
Праз возера скочыць -
Капытоў не намочыць.
Чорнае сукно
Лезе праз акно.
На полі аксамітавым
Чароўнае пісьмо:
Сярэбраныя літары
І пішацца само.
Удзень яно хаваецца,
Увечары відаць,
А хто з вас пастараецца,
Той зможа прачытаць.
Столь
Без бэлек і без дошак,
Высака над намі,
Збіта ўпоперак
і ўдоўж
Белымі цвікамі.
Адгадкі глядзіце далей
Месяц
Ноч
Неба і зоркі
Начное неба
0 коммент.:
Post a Comment