Jul 6, 2014

Загадкі ад Анатоля Клышкі

На конскай пшаніцы
Вісяць завушніцы.

Чорных зубоў поўна пашча,
Частуе, частуе, а ты ўсё нашча.

Зацемку-загадку
Адгадайце вы:
З галавой ніжэйшая,
Чым без галавы.

Што за навінка:
Пад елкай вырасла сланінка!

У якой малечы
Калені вышэй за плечы?

Стаіць дзед пры дарожцы,
Усім чапляе па брошцы.

Твой сябар блізкі:
Сядзіць - высокі,
А ўстане - нізкі.

Адгадкі глядзіце далей.



Мяцёлкі аўса
Сланечнік
Падушка
Грыб
Камар
Дзядоўнік
Сабака

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver