Nov 17, 2012

Земляробчыя прылады




Стальны пёс у зямлю ўрос.
(плуг)

Пад зямлёю пеўнік пяе.
(плуг)

Бегла ваўчкоў дваццаць пяць, пасля зімы слядкі знаць.
(барана)

Ног многа, а на спіне дамоў едзе.
(барана)

Рыбка бялява хвосцікам віляла, лясы ламала, горы стаўляла.
(каса)

Плыла шчука з Крэменчука, куды гляне - трава вяне.
(каса)

Ляцела пава, на балота ўпала, распусціла крылле пад усялякае зелле.
(каса)

Адна матка дванаццаць сыноў мае і на ўсіх націскае.
(граблі)

Маці з локаць, бацька з сажань, а дзеці па пальцу.
(граблі)

Маленькі, гарбаценькі ўсё поле абскоча.
(серп)

Стаіць паніч дагары нагамі.
(вілы)

Між дубінкі, між ляшчынкі - кавалачак скурацінкі.
(цэп)

Круціцца, верціцца, на ноч павесіцца.
(цэп)

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver