Nov 17, 2012

Пра дарогу


Каса на ўвесь свет расцяглася.
(дарога)

Ляжыць Дора-Тадора, каб устала, то б да неба дастала.
(дарога)

Ляжыць на зямлі паніч, ён доўгі, як біч. Каб устаў, то да неба б дастаў.
(дарога)

Ляжыць страла паярод сяла, да кожнага двара пасынкі папускала.
(дарога)

Доўгае вужышча па ўсім свеце свішча.
(дарога)

Цягнецца нітка, а на клубок не зматаць.
(дарога)

Ляжыць сасна на ўвесь свет красна і к кожнаму двару па сучку.
(дарога)
З хаты ў хату водзіць, а сама не ходзіць.
(дарога)

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver