Apr 12, 2014

Лагагрыфы ад ku_palinka

1. Сачыць за спартыўнай гульнёю
з мяне табе ўтульна і ёмка.
А толькі далучыцца зычны -
Я твор назаву Макаёнка.

2. Маўклівы хаты вартаўнік
(Без пахвалы і лаўраў),
Каб толькі зычны першы знік,
Стаць мог бы творам Маўра.

3. Калі маленькую манету
Рацыянальна скарыстаць,
Яна захоча, верце ў гэта,
Героем Мележавым стаць.

4. Мінерал напаўкаштоўны,
Дадасі калі тактоўна
Алфавітную адзінку,
Ператворыцца адразу
У персанаж "Паўлінкі".

5. Шавецкая прылада
(Змякчыць канцоўку варта)
Мясцінай стацца рада,
Дзе нарадзіўся Цішка Гартны.

Адгадкі далей.
трыбуна - "Трыбунал"
замок - "Амок"
капейка - Апейка
агат - Агата
капыл - Капыль

0 коммент.:

Post a Comment

 

Copyright © Беларускія загадкі. Template created by Volverene from Templates Block
WP by WP Themes Master | Price of Silver